Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліп

Рубрика: Общество;  18-10-2011, 19:52;  Просмотров: 122
Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліпБеларускі progressive rock гурт Re1ikt рыхтуецца да выхаду новага альбома і прэзентуе відэакліп на загалоўную кампазіцыю дыска.
«Рэкі прабілі лёд» — так называюцца будучы рэліз і відэа, знятае гомельскім VJ Medwedsky. Музыкі прысвячаюць новую працу ўсім тым, хто змагаецца і нягледзячы ні на што пераадольвае цяжкасці.
Кліп здымаўся ў Гомелі, бо менавіта ў рок-сталіцы Беларусі прайшла значная частка творчага шляху гурта Re1ikt. Там жа музыкi запісалі трэці альбом, які выходзіць на Вігма пры падтрымцы BMA.
Гомельскія музыкі і іншыя дзеячы андэграўнду з вялікім цяплом і павагай ставяцца да калег, таму ласкава пагадзіліся ўдзельнічаць у здымках кліпа «Рэкі прабілі лёд». Яны папераменна выконваюць новую песню, як бы даючы паняць, што выбар ёсць у кожнага. І кожны можа нешта зрабіць у гэтым жыцці, галоўнае - захацець.
На мінулым тыдні музыкі выклалі ў Сеціва ролік, які адлюстроўвае здымачны працэс. За гэты час яго прагледзелі больш за 1 000 разоў!
— Я вельмі рады, што кліп і кампазіцыя выклікалi такую цікавасць у слухачоў. Таму што наш новы альбом будзе вельмі прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў мы шмат эксперыментавалі, выкарыстоўвалі розныя эфекты і атрымалі на выхадзе незвычайную музыку, — адзначыў Аляксандр Дземідзенка.
Паслухаць, якім атрымаўся новы дыск Re1ikt, можна будзе 30 кастрычніка ў рамках канцэртнай прэзентацыі альбома "Рэкі прабілі лёд» у мінскім клубе Re: Рublic. У канцэрце прымуць удзел беларускія гурты «Рокаш» і Partyzone, чые альбомы таксама выйшлі ў гэтым годзе, і Unia.
Похожие новости:
  • Фестываль народнай каляднай песні адбудзецца ў Гомелі
  • Павел Латушка падзякаваў супрацоўнікам сферы культуры Гомеля
  • Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці запрашае наведаць выставу “Магі ...
  • Гомель ожидает "эпидемия"
  • У навабеліцкай бібліятэцы пройдзе дзень роднай мовы
  • 3072: Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліп18 октября 2011: Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліп!
    Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліп.
    Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліп


Информация


Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 180 дней со дня публикации.

Гомельские проститутки: "Мы вне конкуренции"

Гомельские проститутки: После громкого скандала с фотосессией якобы проституток из Гомеля "Вечерка" решила узнать, кто на самом деле продает свое тело за деньги на улицах областного центра.

Последние номера

Информация о погоде: г.Гомель

Курсы на

Гороскоп на сегодня


Наши опросы

Чего по вашему не хватает в Гомеле?

Аквапарка
Метро
Кафе с WiFi
Всего и так хватает

Показать все опросы

«    Апрель 2014    »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30  
» » Гурт Re1ikt прэзентаваў новы відэакліп