Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава запрашае жыхароў і гасцей Гомеля пабачыць на свае вочы сумесны выставачны праект музея і гомельскага мастака Івана Саладоўніка, адкрыццё якого адбудзецца 28 снежня.
Іван Саладоўнік працуе ў стылістыцы “сімвалічнага пуантылізму” ды народнага ткацтва і вышыўкі. На выставе прадстаўлена 17 яго работ, праз якія мастак імкнецца данесці уласныя пачуцці і перажыванні.
Нагадем, Веткаўскі музей вядомы як цэнтр па вывучэнні народнай культуры, які не абмяжоўваецца рэтраспектыўным прадстаўленнем традыцыйных відаў мастацтва. Супрацоўнікі музея ніколі не цураліся спалучэння феноменаў, вылучаных з розных культурных кантэкстаў. Са шматлікіх работ аўтара, аб’яднаных у тэматычна-каларыстычныя цыклы, яны выбралі тыя, што найбольш адпавядаюць летняй настроенасці.
Падрыхтавала Алеся Сільчанка
Фота Міхаіла Кавалёва