У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Французский переплет
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

25.10.2017 У Гомелі адкрылася выстава рэстаўрацыі адной іконы

У Гомелі адкрылася выстава рэстаўрацыі адной іконы

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адкрылася выстава рэстаўрацыі абраза Маці Божай з немаўлём. У экспазіцыі прадстаўлены і фатаграфіі з этапамі рэстаўрацыі, і прадметы, якія дапамагаюць мастаку-рэстаўратару ўзнавіць малюнак.

Напрыклад, асятровы клей. Шпрыцам рэчыва ўводзіцца пад дошкі і прыціскаецца. Асятровы, а не сучасны хімічны клей, рэстаўратар выкарыстоўвае наўмысна. Калі нешта пайшло не так, можна выратаваць прадмет мастацтва. На карціну кладуць цёплы прэс, клей ўваходзіць у дошкі і лёгка прыбіраецца.

Абраз Маці Божай з немаўлём датуецца 17 стагоддзем. Прадмет мастацтва адносяць да каталіцкай або уніяцкай царквы, хаця на ім маюцца і праваслаўныя надпісы. Доўгі час абраз ляжаў у малельным доме ў вёсцы Уза Буда-Кашалёўскага раёну. Ікона захавала шмат таямніц: схаваныя слаі і нават сляды ад куль.

Стыль афармлення дошак і тэхналогіі, якія выкарыстаў мастак пры напісанні іконы, таксама цікавыя. Стылістыка, характэрная для эпохі Барока, фрагменты і прамалёўка абраза дазваляе аднесці ікону да канца 16 стагоддзя.

Пабываць за сталом рэстаўратара і наведаць выставу можна да 14 лістапада.

Настасся КАНАВАЛЕНКА

Фота Анастасія КАНЦАВЕНКА

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 5025

Комментарии